Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак на пасяджэньні свайго кабінэту ў Белым доме, што ён незадаволены расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых санкцый адносна Расеі ў сувязі з яе нежаданьнем завяршаць вайну ва Ўкраіне.
На чацьвёрты дзень пошукаў тых, хто выжыў, колькасьць ахвяраў паводкі ў Тэхасе перавысіла 100 чалавек, шмат хто прапаў бязь вестак, у тым ліку дзяўчаткі, якія адпачывалі ў летніку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які ў пятніцу правёў тэлефонную размову з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, заявіў, што Ўкраіне патрэбныя зэнітна-ракетныя комплексы Patriot «для абароны».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект аб скарачэньні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам». Што вядома пра дакумэнт і чаму яго крытыкуюць.
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.
Кангрэс ЗША зацьвердзіў прапанаваны прэзыдэнтам Дональдам Трампам законапраект аб падатках і дзяржаўных выдатках. Палата прадстаўнікоў у чацьвер ухваліла закон з мінімальнай перавагай галасоў у падтрымку: 218 — 214.
Сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл заявіў, што вайсковае ведамства пільна аналізуе свае падыходы да ажыцьцяўленьня дапамогі Ўкраіне.
Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб магчымым прыпыненьні паставак узбраеньняў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны Ўкраіны.
«Мы толькі што падпісалі яго з Кітаем на днях», — сказаў Дональд Трамп позна ўвечары 26 чэрвеня.
Пад пагрозай амаль два дзясяткі праграмаў, якія працуюць у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі і Ўкраіне.
У Гаазе пасьля завяршэньня пленарнага пасяджэньня саміту NATO адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны. Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся асабіста ўпершыню з красавіка, калі яны правялі кароткую сустрэчу ў Ватыкане на пахаваньні папы рымскага Францішка.
У ЗША Вярхоўны суд адмяніў папярэдняе рашэньне суду ў Бостане аб прыпыненьні дэпартацыі мігрантаў у трэція краіны. «Запускайце самалёты для дэпартацыі», — адрэагавала міністэрства ўнутранай бясьпекі (МУБ) краіны.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе, як улада і прапаганда тлумачаць вызваленьне палітвязьняў, адказвае на пытаньне, наколькі далёка ў дыялёгу з Менскам могуць пайсьці амэрыканцы і што ім можа прапанаваць Лукашэнка
Сустрэча з высокапастаўленым прадстаўніком адміністрацыі ЗША Кітам Келагам і вызваленьне знакавых палітвязьняў сьведчаць аб тым, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсьць пажаданьні да Дональда Трампа. Якія — аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Адказ на гэтае пытаньне – хіба самы цікавы момант візыту Кіта Келага ў Менск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial апублікаваў навіну з тэлеканалу Sky пра вызваленьне Сяргея Ціханоўскага.
Прэзыдэнт ЗША ня выключыў магчымасьці беспасярэдняга канфлікту з Тэгеранам.
Прэзыдэнт ЗША, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме, расказаў аб тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным 17 чэрвеня.
Магчымы амэрыканскі ўдар па вайсковых базах і ядзерных пунктах Ірану застаецца пад пытаньнем.
57-гадовага Вэнса Лютэра Болтэра затрымалі ў лесе ля гораду Грын-Айн, дзе ён жыў.
Кангрэсмэн штату Мінэсота Мэліса Гортман і яе муж былі застрэленыя, а сэнатар Джон Гофман і ягоная жонка параненыя ў ноч на 14 чэрвеня. Губэрнатар штату Майк Уолц паведаміў, што гэта былі палітычна матываваныя замахі.
Беларусу пагражае дэпартацыя з Злучаных Штатаў у паскораным парадку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на чарговы год, пачынаючы з 16 чэрвеня, дзеяньне нацыянальнага рэжыму надзвычайнай сытуацыі (НС) у дачыненьні да Беларусі, вынікае з дакумэнту, апублікаванага Фэдэральным рэестрам ЗША.
Пратэсты супраць іміграцыйнай палітыкі Дональда Трампа выйшлі па-за межы Каліфорніі — дэманстранты сабраліся ўвечары 11 чэрвеня ў Сіетле, іх разганяла паліцыя, піша The Seattle Times.
Пра гэта абвясьціла мэр гораду Карэн Бас. Абмежаваньні пачнуць дзейнічаць з 20:00 да 06:00 мясцовага часу.
«Шкадую аб некаторых сваіх допісах пра прэзыдэнта [Дональда] Трампа на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», — напісаў Маск у сацыяльнай сетцы X.
Губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адклікаць загад аб разьмяшчэньні дзьвюх тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлесе, дзе ўспыхнулі пратэсты супраць дзеяньняў міграцыйнага ведамства.
5 чэрвеня мільярдэр Ілан Маск рэзка раскрытыкаваў Дональда Трампа ў сацыяльнай сетцы X пасьля заяваў прэзыдэнта ЗША аб расчараваньні ў Маску.
Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі Ўзброенымі сіламі ў Эўропе.
Беларусі ў сьпісе няма.
Заява афіцыйнага Менску пра дыялёг з ЗША — насуперак Маскве ці на яе загад? Чаму «вялікая зьдзелка» Трампа з Лукашэнкам не рэалізавалася? Абмен скасаваньня санкцыяў на вызваленьне палітвязьняў — гэта было б на карысьць ці на шкоду Беларусі?
Новым Вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе можа стаць генэрал-лейтэнант паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich). Як высьветліла Свабода, ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
Злучаныя Штаты абвясьцілі аб скасаваньні часовага статусу абароны для афганцаў, што паставіць тысячы людзей пад пагрозу дэпартацыі ў Афганістан, які кантралюецца талібамі.
Мільярдэр Ілан Маск сыходзіць з пасады галоўнага дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, дзе ён змагаўся зь бюракратыяй і празьмернымі, на ягоны погляд, выдаткамі.
Улады ЗША хочуць увесьці абавязковую праверку сацыяльных сетак кандыдатаў на студэнцкія візы.
Апэляцыйны суд ЗША вынес рашэньне, якое дае магчымасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША.
Вызвалены з турмы былы палітвязень Юрась Зянковіч, які зьехаў у ЗША, даў першае інтэрвію на волі.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб увядзеньні 100% тарыфаў на фільмы, зьнятыя за межамі краіны, заявіўшы, што амэрыканская кінаіндустрыя памірае «вельмі хуткай сьмерцю» з-за стымулаў, якія іншыя краіны прапануюць, каб прыцягнуць кінематаграфістаў.
Нядаўна перададзены ЗША былы палітвязень Юрась Зянковіч праходзіць праграму рэабілітацыі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс 1 траўня выказалі няўпэўненасьць у шанцах на спыненьне вайны ва Ўкраіне.
Чыноўнік фігураваў у скандале з выцекам сакрэтных зьвестак.
У прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што вызваленьне адбылося на просьбу адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта Трампа.
За апошнія тыдні ў больш чым 1000 замежных студэнтаў былі ануляваныя візы або юрыдычны статус, і некаторыя зь іх падалі пазовы супраць адміністрацыі Трампа. Яны сьцьвярджаюць, што ўрад адмовіў ім у належным вядзеньні працэсу, калі ён раптоўна пазбавіў студэнтаў дазволу на знаходжаньне ў ЗША.
ЗША другі раз прагаласавалі ў ААН супраць рэзалюцыі Генэральнай асамблеі, якая, у тым ліку, асуджала расейскую агрэсію супраць Украіны.
Прыход да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа стаў чыньнікам моцнай дэстабілізацыі ўсяго сусьветнага парадку. Як бы слаба Беларусь ні была інтэграваная ў працэсы глябалізацыі, хвалі з Вашынгтону непазьбежна закрануць краіну.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што адказнасьць за пачатак паўнамаштабнай вайны супраць Украіны нясуць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і былы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год агульнанацыянальны рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі са «шкоднаснай дзейнасьцю» расейскіх уладаў за мяжой.
Сусьветныя рынкі пацярпелі ад указу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўвёў новыя тарыфы на імпарт.
Высокапастаўленыя эўрапейскіх дыпляматы абвінавацілі прэзыдэнта Расеі Пуціна ў тым, што ён не пагадзіўся на мірную прапанову ЗША аб спыненьні вайны ва Ўкраіне ў час, калі празь некалькі тыдняў перамоваў зьявіліся прыкметы, што Вашынгтон стаў насьцярожана ставіцца да намераў Крамля.
Праз скасаваньне фінансаваньня USAGM шэраг СМІ, у тым ліку Радыё Свабода, апынуліся на мяжы закрыцьця. І гэта сур’ёзна непакоіць праваабаронцаў.
Загрузіць яшчэ