Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка ў Тэхасе стала адной з самых сьмяротных у ЗША за апошнія 100 гадоў. ФОТА


Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году
Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году

На чацьвёрты дзень пошукаў тых, хто выжыў, колькасьць ахвяраў паводкі ў Тэхасе перавысіла 100 чалавек, шмат хто прапаў бязь вестак, у тым ліку дзяўчаткі, якія адпачывалі ў летніку.

Кіраўніцтва хрысьціянскага летніку для дзяўчат Camp Mystic, які накрыла бурлівая вада, паведаміла, што загінулі прынамсі 27 дзяцей і супрацоўнікаў.

Газэта The New York Times паведамляе, што ўзровень паводкі хутка рос: праліўныя дажджы менш чым за 10 гадзін ператварылі раку Гуадалупэ зь невялікага ручая ў бурную разбуральную сілу .


Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025
Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025

Каля 120 000 кубічных футаў вады ў сэкунду імчаліся ўніз па плыні. Гэта больш, чым сярэдні расход вады ў Ніягарскім вадаспадзе.

Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году
Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году

Як піша AP, пасьля паводкі ўздоўж ракі Гуадалупэ засталіся маштабныя разбурэньні .

Праліўны дождж у дзень нацыянальнага сьвята ЗША 4 ліпеня абрынуўся на месца, небясьпечнае паводкамі, у самы непрыдатны час. Паводкі дасягнулі піку ўначы пасярод доўгіх выходных, калі многія людзі спалі.

Узгорысты край у цэнтральнай частцы штату Тэхас натуральным чынам схільны да раптоўных паводак: на сухіх участках глеба ня ўсмоктвае дождж, вада сьцякае па паверхні.

Дзіцячы летнік Camp Mystic каля ракі Гуадалупэ пасьля паводкі. 7 ліпеня 2025 году
Дзіцячы летнік Camp Mystic каля ракі Гуадалупэ пасьля паводкі. 7 ліпеня 2025 году

Раптоўныя паводкі пачаліся з асабліва моцнага шторму і дажджу, у пянтіцу раніцай выпала 30 сантымэтраў ападкаў.

Да гадзіньніка дайшла вада ў часе паводкі. Летнік Camp Mystic, Тэхас, 7 ліпеня 2025 году
Да гадзіньніка дайшла вада ў часе паводкі. Летнік Camp Mystic, Тэхас, 7 ліпеня 2025 году

Праліўны дождж прывёў да таго, што ўзровень вады ў рацэ Гуадалупэ паднялася на 26 футаў (8 мэтраў) усяго за 45 хвілін.

Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году
Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году

Чакаецца, што знойдзеных загінулых пабольшае, а колькасьць зьніклых без вестак застаецца няпэўнай.

Ратаўнікі ў раёне паводкі ў Тэхасе, ЗША, 6 ліпеня 2025 году
Ратаўнікі ў раёне паводкі ў Тэхасе, ЗША, 6 ліпеня 2025 году

У акрузе Кер, дзе знаходзяцца моладзевыя летнікі, ратаўнікі знайшлі целы 84 чалавек, у тым ліку 28 дзяцей, паведаміў у панядзелак 7 ліпеня днём шэрыф Лары Лэйта. На канец дня колькасьць ахвяраў дасягнула прынамсі 104.

Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 6 ліпеня 2025 году
Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 6 ліпеня 2025 году

Дзесяць дзяўчатак і выхавальнік хрысьціянскага летніку ўсё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак.

Губэрнатар Грэг Эбат заявіў, што па ўсім штаце пацьверджаны 41 зьніклы бяз вестак, і гэта не канчатковыя лічбы.


Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году
Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 5 ліпеня 2025 году

Пошукава-ратавальныя брыгады паведамілі, што ў акругу былі накіраваныя больш за 1000 валянтэраў.

Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 4 ліпеня 2025 году
Выратавальная апэрацыя пасьля паводкі ў Тэхасе, ЗША, 4 ліпеня 2025 году

Тыя, хто выжыў, апісалі паводку як «чорную сьцяну сьмерці» і заявілі, што не атрымлівалі ніякіх папярэджаньняў аб надзвычайнай сытуацыі.

Чыноўнікі называюць падзею «100-гадовай паводкай», што азначае, што такі ўзровень вады быў вельмі малаімаверным, калі зыходзіць з гістарычных зьвестак.

Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 4 ліпеня 2025 году
Наступствы паводкі ў Тэхасе, ЗША, 4 ліпеня 2025 году

Паводка змывала кемпінгі і зрывала дамы з падмуркаў.

Жалобная цырымонія па ахвярах паводкі ў Тэхасе, 7 ліпеня 2025 году
Жалобная цырымонія па ахвярах паводкі ў Тэхасе, 7 ліпеня 2025 году

«Пройдзе шмат часу, перш чым мы зможам ачысьціць гэта, ня кажучы ўжо пра аднаўленьне», — сказаў прадстаўнік мясцовых уладаў пасьля агляду разбурэньняў з гелікоптэра.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плянуе наведаць зону паводкі ў пятніцу.

Рэчы адпачывальніц хрысьціянскага летніку для дзяўчат Camp Mystic. 7 ліпеня 2025 году
Рэчы адпачывальніц хрысьціянскага летніку для дзяўчат Camp Mystic. 7 ліпеня 2025 году

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG