Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала з прэзыдэнтамі Літвы і Нямеччыны працяг працы па вызваленьні палітвязьняў


Падчас сустрэчы.
Падчас сустрэчы.

Працяг сумеснай працы па вызваленьні беларускіх палітвязьняў абмеркавала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнтамі Літвы і Нямеччыны Гітанасам Наўседам і Вальтэрам Штайнмаерам.

Гэта адбылося 6 ліпеня ў Вільні на ўрачыстым прыёме ў Наўседы з нагоды Дня дзяржаўнасьці Літвы, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Дзень дзяржаўнасьці Літвы адзначаецца 6 ліпеня ў гонар меркаванай даты каранацыі князя Міндоўга ў ліпені 1253 году.

На прыёме ў прэзыдэнта Літвы прысутнічаў муж дэмакратычнай лідэркі, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі. Падчас гутаркі абмяркоўвалася таксама падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных сіл, актывістаў і незалежных СМІ.

«За апошнія пяць гадоў Літва і Нямеччына неаднаразова дэманстравалі, што зьяўляюцца сапраўднымі сябрамі беларускага народу. Сёньня яны працягваюць падтрымліваць дэмакратычныя перамены, дапамагаць палітвязьням і працуюць разам з намі над бясьпекай беларусаў у выгнаньні. Мы глыбока ўдзячныя Літве і Нямеччыне за падтрымку. Гэтая салідарнасьць — ня толькі пра палітыку. Гэта пра чалавечнасьць, пра каштоўнасьці і пра веру ў свабодную Беларусь», — заявіла Ціханоўская.

На 7 ліпеня 2025 года Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязьнямі 1.155 чалавек.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG