Па факце пажару ў вёсцы Культура Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці, у якім 5 ліпеня загінулі бабуля і ўнучка, завялі крымінальную справу, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі (СК).
Чарговым разам аб распадзе Савецкага Саюзу са шкадаваньнем выказаўся Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 5 ліпеня ў Магілёўскім раёне на адкрыцьці музэя Славы Магілёўшчыны.
«Працяг і паскарэньне працэсу вызваленьня вязьняў стаў бы прыдатным фонам для будучага агляду сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў спэцыяльны дакладчык ААН Нілс Муйжніекс з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
За няпоўныя пяць гадоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га у Беларусі зьліквідавалі ня менш за 1944 некамэрцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі.
Пра выправаджэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.
ВНУ Беларусі зноў выдзеляць каля 1 тыс. бюджэтных месцаў для грамадзян Расеі, якія здалі ў 2025 годзе адзіны дзяржаўны экзамэн (АДЭ), паведаміў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Пасьля шасьці дзён цішыні (з 22 па 27 чэрвеня) Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю.
У сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 чэрвеня дадалі яшчэ 33 чалавекі.
Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэнне мыта на азотныя ўгнаеньні, у тым ліку карбамід (мачавіну), якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. Гэта вынікае з інструкцыі па імпарце з гэтых краін, падрыхтаванай брытанскім Міністэрствам бізнэсу і гандлю.
Пра новыя фактах палітычных рэпрэсій у Беларусі стала вядома 24–27 чэрвеня 2025 году.
Тэндэнцыя ізаляцыі і самаізаляцыі адукацыі Беларусі ад заходніх краін была пасьпяхова падхопленая Расіяй. Такім назіраньнем падзяліўся акадэмічны дырэктар Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы (IDSMBEE) Андрэй Лаўрухін.
Эўразійскі эканамічны саюз сёньня разам зь дзяржавамі-партнэрамі — гэта пятая частка насельніцтва сьвету і самае вялікае аб’яднаньне па плошчы, заявіў Аляксандар Лукашэнка на Эўразійскім эканамічным форуме ў Менску.
Беларусь па ўзроўні свабоды слова займае 159-е месца ў сьвеце. Усяго ў ацэначным сьпісе — 161 краіна.
Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расеі, паведамляе партал навін Delfi.
Адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасьці ўстанавіў 25 чэрвеня ўказам № 245 Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба.
Прапанову ініцыявала камісія КР у нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.
Пасяджэньне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Рады Эўропы прайшло 24 чэрвеня ў Страсбуры (Францыя), паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).
Сьвятлана Ціханоўская удзельнічае ў Адкрытым форуме NATO, які праходзіць паралельна з самітам Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Гаазе.
«Добрай навіной» назваў вызваленьне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвяьзняў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц.
«Нас можа задаволіць па-сапраўднаму толькі поўнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, іх поўная рэабілітацыя і спыненьне рэпрэсій у Беларусі», — такім чынам прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская пракамэнтавала вызваленьне 21 чэрвеня шэрагу вязьняў.
Загрузіць яшчэ