Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, маёр Дзяніс Ш. ачольвае спэцыяльную інжынэрную службу 121-га цяжкага бамбавальнага авіяпалку 22 авіядывізіі. Менавіта гэты падразьдзел быў залучаны ў атаку на мэдычную ўстанову, у якой на той момант на лячэньні былі 627 дзяцей.
Паводле функцыянальных абавязкаў Дзяніс Ш. адказваў за арганізацыю тэхнічнай падрыхтоўкі крылатых ракет да выкарыстаньня самалётамі стратэгічнай авіяцыі.
Расейскі вайсковец нарадзіўся ў Саратаве ў 1978 годзе, у 2018 годзе ўдзельнічаў у спэцыяльных апэрацыях у Сырыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетная атака Расеі па Ўкраіне: шмат ахвяр, у Кіеве пацярпеў найбуйнейшы дзіцячы шпіталь. ФОТА8 ліпеня 2024 году расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар адразу па некалькіх гарадах Украіны больш як 40 ракетамі розных тыпаў. Расея атакавала Кіеў, Дніпро, Крывы Рог, Славянск і Краматорск. Па ўсёй краіне тады загінулі сама меней 37 чалавек і больш за 140 атрымалі раненьні.
Узброеныя сілы Расеі для атакі на мэдычную ўстанову выкарысталі стратэгічную крылатую ракету Х-101, якая пашкодзіла будынак, дзе дзеці праходзілі дыяліз.
Служба бясьпекі Ўкраіны назвала атаку «тэрарыстычным актам» і завяла зь яе нагоды крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта было сапраўднае пекла», — кіраўнік дзіцячай бальніцы ў Кіеве на экстраным паседжаньні Рады Бясьпекі ААН